1. Решебники
  2. Сочинения 11 класс
  3. Аналіз сучаснай беларускай паэзіі. Асноўныя тэмы і вобразы

Аналіз сучаснай беларускай паэзіі. Асноўныя тэмы і вобразы

Суч. бел паэзія вядзе адлік часу з 50-х гадоў. Вялікі ўплыў на яе развіцце аказаў грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральніка матэр. і духоўных каштоўнасцей на зямлі. Суч. паэзію цікавіць чалавек з глыбока асабістымі перажыв., які актыўна ставіцца да рэчаіснасці. Значна павысілась цікавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Суч. паэзія больш настойліва, чым у іншыя роды літаратуры, выяуляе глыбокую трывогу за стан прыроды. Кожны паэт мае свой стыль, сваю тэматыку, свой пункт гледжання. Сення бел. паэзія ў творчых пошуках. Чалавек, прырода, грамадства, мінулае і будучае — вось тая праблематыка, што знаходзіцца ў аснове творчасці паэтаў. Лірычн. герой суч. паэзіі — гэта яркая індівідуальнасць, гэта і канкрэтны чалавек і ў той жа час абагульнены вобраз, створаны гісторыяй, памяццю. Суч. паэзія выпрабоўвае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, імкнучыся вызваліць яго ад зла і маральных недахопаў.

РЫГОР БАРАДУЛіН — таленавіты паэт. Ен рана заявіў пра сабе звонкім словам. Б. як паэт пачынаўся з кніжкі "Маладзік над стэпам". Паэзія Р. Б. — паэзія любві да чысціні вясковага жыцця. Паэзія сына вескі. У сваіх вершах ен раскрыў высакародныя маральна-этічныя прынцыпы вясковага жыцця. Жыццевае крэда паэта-гуманіста, дзе былі зроблены першыя крокі па зямлі, дзе так доўга стаяла матчына хата, зроблен. у пасляваенныя гады жаночымі рукамі –

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не зачарствець
і не страціць святое штосці.

Гэта першая тэма яго паэзіі. Другая тэма паэзіі Р. Б. — пейзажная лірыка. Паэт, стараючыся раскрыць жывую душу прыроды, пастаянна параноўвае яе з чалавечай душой, праводзіць паралель паміж жывым і нежывым. Прырода паўстае ў яго вершах нейкай незвычайнай, загадковай. У гэтых вершах праявілася майстэрства паэта маляваць словам. Тэма Радзімы і бацкаўшчыны — галоўнае ў творчасці Р. Б., яна праходзіць праз усе яго зборнікі. “ МАЯ БАЦЬКаў ШЧЫНА” і т. д. Р. Б. адным з першых у бел. паэзіі адгукнуўся на трагедыю Чарнобыля. Вось гэта пытанне і робіцца центрам роздуму ў "ЗАЖУРАНЫМ ТРЫПЦіХЕ". Гэта пытанне: "Ці не стане Чарнобыль бядой ракавой, апошняй для беларусаў?”. Р. Б. зб. “ СВЯТА ПЧАЛЫ", Вярцінскі "СВЯТЛО ЗЯМНОЕ", Грачанікаў "Грыбная пара", Нікляеў "ДАРОГА ДАРОГ", Караткевіч "МАЯ іЛіАДА", Бураўкін "ВЕРАСЫ", Гілевіч "ВЕРШЫ".

Голас Леаніда Галубовіча адразу загучаў у літаратуры таленавіта і па-мастацку важка. Яго першая кн га "Таёмнасць агню” стала падзеяй літарнага года (1984). Крытыкі і старэйшыя пісьменнікі шчыра віталі з'яулене паэта, адзначаючы яго развітую паэтычную культуру верша. Л. Г. па складу таленту лірычны паэт. У "Т. а. “ перад намі шырока разгарнуся свет чалавечых пачуццяу і перажыванняу, шчырых сумленняу і прызнанняу. Вельмі натуральна, арганічна, асбіста прагучаў яго верш "Паэзія", у якім паэт дзеліцца з на мі сваім душэўным вопытам, унутрынымі думкамі, перажываннямі. Адносіны да паэзіі ў Л. Г. вызначаюцца маральнай чысціней і трываласцю поглядаў, глыбокай асэнсаванасцю свайго "я” у паэтычнам свеце. Паэт ва ўсім давяраецца жыццеваму і прцоўнаму вопыту. Герой Л. Г. мае ў душы моцны сялянскі корань і таму ў стаўленні да самых розных з'яу, падзей. Вобразы роднай зямлі ва ўспрыманні Л. Г. набываюць паўнаважную паэтычную каштоўнасць. Паэт імкнецца раскрыць радасць, боль зямнога быція. У творах пра прыроду сустрэнем лірычны роздум, узрушаны жэст, жывую філасоўскую думку. Свет паэзіі Л. Г. поўніцца трывожнымі думкамі пра родную зямлю, самаадчуванне на ёй чалавека.

Упэўнена гучыць у паэзіі голас Людзмілы Забалоцкай. Яна выдала тры сбоніка: "Сакавік", "Радаводны васілек", "Святло Палыну". Асноўныя тэмы апошняга з іх — гістарычная памяць народа, клопат чалавека пра мір на зямлі. Белую Русь паэтэса называе "кветкай мужнай красы". Л. З. выступала супраць усяго пачварнага, што яшчэ сустракаецца ў жыцці: дзеці цураюцца сваіх бацькоў, маладыя бацькі адракаюцца ад сваіх дзяцей. Яна ўпэўнена, што грамадства ачыстіцца ад гразі. Паэзія будзе жыць вечна, пакуль свеціць сонца, ідзе дождж.