1. Решебники
  2. Сочинения 9 класс
  3. Я буду маліцца і сэрцам і думамі

Я буду маліцца і сэрцам і думамі

На золаку XX стагоддзя, калі Расію ўскалыхнулі хвалі першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, на Беларусі заззяў вясёлкай цудоўны самародак, непаўторна вялікі талент, выказнік запаветных дум і светлых надзей народа — Янка Купала. Янка Купала – шмат даў беларусі і беларускаму народу.Ён пісаў так чароўна , па мастацкі апісваючы свае думкі. Яго вершы жывуць, не цямнеюць, будуць жыць праз стагоддзі. Час не мае над імі ўлады. У яго лірыцы засведчана асабіста перажытае хваляванне, выкліканае канкрэтнымі абставінамі.Пра гэта я хачу вам расказаць. Багатую спадчыну пакінуў нам Янка Купала — паэт, драматург, палымяны публіцыст.Адным з такіх твораў з,,яўляецца верш Янкі Купалы “Мая малітва”: Я буду маліцца і сэрцам і думамі, Распетаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй. Гэтыя радкі уражваюць чытача сваёй думкай аб радіме, аб бацькайшчыне. З гэтых радкоў Янка Купала даўстае як прарок, які нясе да людзей сваю мэту ,каб абудзіць іх ада сну.Здаецца, і ведаем творы паэта, а ўсё роўна кожны раз, калі разгортваеш яго кнігу і пачынаеш чытаць, — адкрываеш для сябе штосьці новае, нязведанае : Я буду маліцца да яснага сонейка, Няшчасных зімой саграваць сірацін, Прыветна па збожных гуляючы гонейках, Часцей заглядаці да цёмных хацін. Я буду малiцца да хмараў з грымотамi, Што дзiка над намi гуляюць не раз, Каб жаль над гаротнымi мелi бяднотамi, Градоў, перуноў не ссылалi падчас. Чытаеш — і нібы чуеш голас паэта, прыглушаны цяжкай дарогай яго вандроўнага жьцця, бачыш яго вочы, то затуманеныя, то з іскрынкамі спагадлівай усмешкі... Міжволі пачынаеш як бы гутарыць праз вершы з чалавекам, які і сёння наш сучаснік, старэйшы сябар, добры дарадца, спадарожнік нашых радасцяў і трывог, спадарожнік вечны, на стагоддзі. Я буду малiцца да зорак i жалiцца, Што гасяць сябе надта часта яны, Бо чуў, як якая з неба з iх звалiцца, З жыцця хтось сыходзе на вечныя сны. Я буду малiцца да нiвы ўсёй сiлаю, Каб лепшаю ўродай плацiла за труд, Збагацiла сельскую хату пахiлую, Надзеi збытымi убачыў наш люд. Я буду маліцца і сэрцам і думамі, Распетаю буду маліцца душой, Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі Не вылі над роднай зямлёй, нада мной. Гэтыя радкі абуджаюць светлае жаданне ўбачыць увачавідкі тыя мясціны, што ўзгадавалі яго, тыя сцежкі і дарогі, па якіх хадзіў вялікі пясняр, выкрасаючы з сэрца асветленыя магутным розумам радкі, што ўвабралі ў сябе гэтак шмат народных дум, людской журбы, радасных спадзяванняў і здзяйсненняў. Багатую спадчыну пакінуў нам Янка Купала — паэт, драматург, палымяны публіцыст. У яго лірыцы засведчана асабіста перажытае хваляванне, выкліканае канкрэтнымі абставінамі. Амаль кожны верш — як споведзь, як дзённік, па якім можна ўзнавіць увесь шлях паэта: Ўстаньце, хлопцы, ўстаньце, браткі! Ўстань ты, наша старана! Ўжо глядзіць к нам на палаткі Жыцця новага вясна. Ці ж мы, хлопцы, рук не маем? Ці ж нам сілы бог не даў? Ці ж над родным нашым краем Промень волі не блішчаў? Гэтыя радкі з верша “Беларусам” надхняюць на вялікія светлыя думкі. Кожны твор поўны вялікай праўды жыцця, выклікае шчырыя парывы пачуццяў і новыя ўзлёты думкі. I ніводзін радок багатай Купалавай спадчыны не ашукае нашага даверу. Характар і светапогляд будучага паэта з юных гадоў фармаваўся пад уплывам працоўнага жыцця. Ён у маладыя гады выхадзіў уздоўж і ўпоперак амаль усю Беларусь. На панскіх броварах вывучаў азбуку жыцця, а з народных крыніц чэрпаў увасобленыя ў песнях, казках, паданиях мілыя сэрцу вобразы роднага краю. Народна-гутарковае слова і «кніжнае» ідуць у творах Янкі Купалы побач, яны падпарадкаваны адной мэце — паказаць духоўнае ўзбагачэнне чалавека, якому наканавана было ладзіць новае жыццё, асветленае зарою вялікіх гістарычных перамен. Выключнай сілы паэтычны талент падаравала Янку Купалу прырода: Выйдзем разам да работы, Дружна станем, як сцяна, I прачнецца ад дрымоты З намі наша старана! Разнасцежанае акно Купалавай паэзіі як бы асвятляе тыя шляхі, якімі ішла ўся беларуская літаратура да свайго сённяшняга росквіту. Цяжка ў творчасці паэта вылучыць асобныя тэмы, раскласці іх па паліцах школьнай праграмы. Не гэта задача ставілася ў сачыненні. Тут хацелася паказаць што ён будзе змагацца за свой народ за сваю радзіму за родную бацькаўшчану, ідучы следам за яго творамі, пачынаючы ад першай «Жалейкі» і заканчваючы невялічкай брашуркай «Беларускім партызанам», якая лебядзіным крылом узмахнула над усім светам. Спалучыўшы ў сабе талент мастака з пафасам змагара, Янка Купала арганічна аб'яднаў у сваей творчасці шырыню гістарычнага кругагляду з вострым адчуваннем сучаснасці. Ён здолеў ахапіць «пільным зрокам, чуйным слыхам» мінулае роднай старонкі і заглыбіцца ў самыя нетры сучаснага яму жыцця, падзяляючы з народам радасці і нягоды. Паэт стаў звонкай песняй свайго народа, яго чыстым і непадкупным сумленнемю.І ён горда гаворыць: ” Я буду маліцца і сэрцам і думамі…” за народ ,за Бацькаўшчыню ,за радзіму. Не адно пакаленне паэтаў прыйшло ў беларускую літаратуру пасля Купалы, прыйшло з новым вопытам жыцця, з высокім узроунем адукацыі, але усе роўна мастакі слова звяртаюцца да купалаўскай паэзіі як да узору магутнай знітаванасці грамадзянскіх, маральных, эстэтычных каштоўнасцяў. Ён не выбіраў з жыцця паэтычнае, ён бачыў жыццё, вартае паэтычнага ўзнаўлення. Быць сучасным — для яго азначала быць з часам, у якім жывеш. I ён быў з часам, у якім жыў, застаецца і застанецца з часам, у які жывуць яго нашчадкі.Ён рабіў усё не дзеля сябе ,а дзеля грамадства, дзеля народу,якога ен паважаў і пісаў аб ім творы ,якія і зараз маюць вялікую каштоўнасць для краіны.